Беларуская Служба

На думку міністра аховы здароўя, выбарчы ўчастак больш бяспечны, чым крама

13.07.2020 17:20
Міністр дадаў, што пасля першага тура выбараў не назіралася павелічэння колькасці выпадкаў заражэння каранавірусам.
Łukasz Szumowski
Łukasz SzumowskiGrabowski Foto / Shutterstock.com

Міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі заявіў, што рэкордная яўка ў абодвух турах прэзідэнцкіх выбараў паказвае, што палякі ведаюць, наколькі важны іх голас. Гэта таксама паказвае, які моцны мандат палякі хочуць даць прэзідэнту, які перамог на гэтых выбарах, – дадаў міністр. «Дагэтуль не было выбараў, на якіх амаль 70 працэнтаў грамадзян з правам голасу скарысталіся гэтым правам, і гэта сведчыць пра сталасць польскай дэмакратыі, пра сталасць людзей, якія кажуць: так, я маю голас, і я хачу гэтым скарыстацца, хачу, каб мой прадстаўнік мяне прадстаўляў», – сказаў Лукаш Шумоўскі. Ён адзначыў, што прыклаў усе намаганні, каб выбары былі максімальна бяспечнымі для ўсіх палякаў.

Міністр Шумоўскі дадаў, што пасля першага тура выбараў не назіралася павелічэння колькасці выпадкаў заражэння каранавірусам. «Я перакананы, што мы не будзем гэтага назіраць і пасля другога тура», – падкрэсліў ён. На думку міністра, выбарчы ўчастак больш бяспечны, чым крама. Таму што ў краме «мы часта забываем пра санітарна-гігіенічныя патрабаванні, а на выбарчым участку хтосьці нам пра гэта нагадаў».

З пачатку пандэміі ў Польшчы каранавірусная інфекцыя была выяўленая ў 38190 чалавек, з якіх 1576 памерлі. 27 тысяч заражаных пераадолелі хваробу.

ІАР ПР/нг