Беларуская Служба

Анджэй Дуда пераабраны прэзідэнтам Рэспублікі Польшча

14.07.2020 07:37
Дзяржаўная выбарчая камісія абвясціла афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы. 
.
.polskieradio24.pl

Дзяржаўная выбарчая камісія абвясціла афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы.

- Дзяржаўная камісія сцвердзілі, што на другім галасаванні 12 ліпеня 2020 году сярод двух кандыдатаў на прэзідэнта Рэспублікі Польшча быў абраны спадар Анджэй Сэбаст'ян Дуда – заявіў старшыня ДВК Сільвестар Марціняк (Sylwester Marciniak)

Анджэй Дуда невялікай колькасцю галасоў атрымаў перамогу над Рафалам Тшаскоўскім.

У другім туры галасавання за Анджэя Дуду аддалі свой голас 51,03 адсотка выбаршчыкаў, за Рафала Тшаскоўскага – 48,97 адсотка– паведаміла ДВК на аснове дадзеных атрыманых ад 100 працэнтаў выбарчых участкаў.

Яўка склала 68,18 працэнта.

Усяго прагаласавала 20 458 911 чалавек. Анджэй Дуда атрымаў 10.440 648 галасоў, Рафал Тшаскоўскі 10.018 263 галасы. То бок перавага склала 422 384 галасы.

Цырымонія ўручэння рашэння Дзяржаўнай выбарчай камісіі па выніках прэзідэнцкіх выбараў адбудзецца 21 ліпеня ў Каралеўскім замку ў Варшаве.

ДВК неадкладна накіроўвае гэтую рэзалюцыю спікеру Сэйма, дзейснаму прэзідэнту і новаабранаму прэзідэнту.

яс