Беларуская Служба

Вярхоўная кантрольная палата: чыноўнікі не дапамагаюць выходзіць з беднасці

14.07.2020 14:12
Дапамога носіць часовы характар і рэдка прыводзіць да незалежнасці падапечных.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneGlow Images/East News

Вярхоўная кантрольная палата падрыхтавала справаздачу аб дапамозе малазабяспечаным грамадзянам з боку муніцыпалітэтаў. На думку палаты, муніцыпальныя ўлады выконваюць свае задачы і задавальняць асноўныя жыццёвыя патрэбы па сацыяльнай дапамозе насельніцтву.

Аднак, палата адзначае, што гэтая дапамога носіць часовы характар і рэдка прыводзіць да незалежнасці патрабуючых. Кіраўнік Вярхоўнай кантрольнай палаты Марыян Банась (Marian Banaś) заявіў, што ў многіх выпадках малазабяспечаныя людзі гадамі карыстаюцца сацдапамогай з-за спадчыннай беднасці альбо вывучанай бездапаможнасці.

 - Для таго, каб праца з малазабяспечанымі давала станоўчы вынік, неабходна накіраваць высілкі на прафесійную актывізацыю падапечных. Тым часам у кантраляваных гмінах толькі 3% прымалі ўдзел у курсах ці майстар-класах. Толькі 3% удзельнічалі ў актывацыйных праектах. Найбольш выніковыя гэтак званыя сацыяльныя кантракты ахопліваюць ледзь 15% бэнефіцыяраў сацдапамогі.

Вярхоўная кантрольная палата таксама заявіла, што муніцыпалітэты рэдка самастойна знаходзяць людзей, якія жывуць у беднасці. Толькі ў 6 рэвізаваных муніцыпалітэтах былі асобныя выпадкі, калі падтрымка аказвалася па ініцыятыве чыноўнікаў. У астатніх – яе атрымалі тыя, хто сам звярнуўся па дапамогу.

Палата пракантралявала 21 цэнтр сацыяльнай дапамогі ў 7 ваяводствах. Праверка ахоплівала перыяд са студзеня 2017 года па канец першай паловы 2019 года.​

яс