Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы падпісаў закон аб турыстычным ваўчары

17.07.2020 19:46
Ваўчар павінен падтрымаць сям'ю і індустрыю турызму Польшчы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/alexmak7

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон «Аб польскім турыстычным ваўчары». Бацькі атрымаюць 500 злотых (114 еўра) на кожнае дзіця і дадатковыя 500 злотых на дзіця з абмежаванымі магчымасцямі.

Выкарыстоўваючы ваўчар, палякі змогуць аплачваць гасцінічныя паслугі і турыстычныя мерапрыемствы ў Польшчы. Ваўчар сапраўдны да 31 сакавіка 2022 года і не падлягае абмену на наяўныя грошы ці іншыя сродкі аплаты.

Ваўчар павінен падтрымаць сям'ю і індустрыю турызму Польшчы. Права грамадзян на атрыманне ваўчара будзе вызначацца Польскай турыстычнай арганізацыяй з выкарыстаннем сістэмы, прадстаўленай Упраўленнем сацстрахавання, і на падставе інфармацыі з базы дадзеных міністэрстваў па справах сямʼі, працы і сацыяльнай палітыкі.

вс