Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Польшчы заклікаў Мінск вызваліць палітвязняў

31.07.2020 12:53
У пятніцу, 31 ліпеня Яцэк Чапутовіч па тэлефоне пагутарыў з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.
Jacek Czaputowicz
Jacek CzaputowiczShutterstock/paparazzza

Кіраўнік МЗС Польшчы Яцэк Чапутовіч у пятніцу, 31 ліпеня  па тэлефоне пагутарыў з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

Міністр Чапутовіч атрымаў інфармацыю аб сітуацыі ў Беларусі, а таксама звярнуў увагу на неабходнасць вызвалення палітвязняў і падкрэсліў падтрымку незалежнасці Беларусі, – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Міністэрства замежных спраў Польшчы, размешчаным у сацыяльнай сетцы Twitter.


Размова міністраў адбылася на фоне масавых пратэстаў у Беларусі, якія суправаджаюць выбары прэзідэнта.

эж