Беларуская Служба

У Польшчы пачынаецца праверка крамаў – кліенты павінны мець маскі

03.08.2020 08:58
Адпаведнае рашэнне прынятае ў сувязі з ростам заражэння каранавіруснай інфекцыяй.
Лукаш Шумоўскі ў студыі Польскага радыёфота: Polskie Radio

На гэтым тыдні ў Польшчы пачнуцца праверкі крамаў – увесь персанал і кліенты павінны мець маскі альбо маскі-экраны, паведаміў на хвалях Польскага радыё міністр аховы здароўя краіны Лукаш Шумоўскі. Адпаведнае рашэнне прынятае ў сувязі з ростам заражэння каранавіруснай інфекцыяй – у нядзелю Мінздароўя паведаміла пра 548 новых выпадкаў і 10 памерлых пацыентаў.

Лукаш Шумоўскі нагадаў, што калі нехта адчувае дыскамфорт у масцы альбо не можа яе насіць з-за праблем са здароўем, напрыклад, астматыкі, то павінен насіць маску-экран.

Адначасова міністр аховы здароўя не выключыў, што ў выпадку сямейных мерапрыемстваў з удзелам большай колькасці людзей, напрыклад, вяселляў, будзе ўведзены абавязак прадстаўлення спісаў гасцей у санэпідэмстанцыю. У апошні час паведамлялася, што менавіта вяселлі і іншыя сямейныя імпрэзы сталі крыніцай масавых заражэнняў.

вс