Беларуская Служба

Лідары апазіцыі праігнаруюць інагурацыю Анджэя Дуды

04.08.2020 13:07
Ва ўрачыстасцях не возьмуць удзел таксама былыя прэзідэнты Лех Валэнса і Браніслаў Камароўскі. 
Сейм Польшчы Foto: Kancelaria Sejmu/Rafał Zambrzycki

Мэр Варшавы нядаўні кандыдат апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі» на пасаду прэзідэнта Польшчы Рафал Тшаскоўскі не возьме ўдзелу ў Нацыянальным сходзе, які скліканы з нагоды інагурацыі Анджэя Дуды. Інагурацыя адбудзецца ў чацвер, 6 жніўня.

«Мяне, на жаль, не будзе ў Варшаве», – заявіў сталічны граданачальнік.

Аднак інагурацыю не праігнаруюць іншыя праціўнікі цяперашняга кіраўніка дзяржавы: лідар «Вясны» еўрадэпутат Роберт Бедрань, старшыня Сялянскай партыі Уладзіслаў Касіняк-Камыш і дэпутат «Канфедэрацыі» Кшыштаф Босак.

У чацвер, 6 жніўня, завершыцца першы тэрмін Анджэя Дуды, і менавіта ў гэты дзень адбудзецца цырымонія яго прывядзення да прысягі на другі пяцігадовы тэрмін на пасадзе Прэзідэнта Рэспублікі Польшча.

Ва ўрачыстасцях не возьмуць удзел былыя прэзідэнты Лех Валэнса і Браніслаў Камароўскі. З былых прэзідэнтаў у парламенце з'явіцца толькі Аляксандр Квасьнеўскі. Інагурацыю таксама праігнаруюць колішні прэм’ер Лешак Мілер і міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі.

У сувязі з эпідэміяй каранавіруса пасяджэнне Нацыянальнага сходу адбудзецца пры выкананні захадаў эпідэміялагічнай бяспекі. Прысутныя абавязкова павінны быць у масках і пальчатках.

IAR/PAP/эж