Беларуская Служба

Польшча пабіла чарговы сутачны рэкорд па прыросту колькасці заражаных каранавірусам

04.08.2020 14:08
Самая вялікая колькасць новых выпадкаў заражэння выяўляецца ў Сілезіі і Вялікапольшчы.
Zakażenia koronawirusem w Polsce
Zakażenia koronawirusem w PolscePAP/Jacek Szydłowski

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб тым, што на працягу сутак у краіне выяўлена 680 новых заражэнняў каранавірусам Sars-Cov-2. І гэта абсалютны рэкорд з пачатку эпідэміі каранавіруса ў Польшчы, то-бок з 4 сакавіка. За апошнія гадзіны ад гэтай хваробы памерлі 6 жыхароў Польшчы.

Такім чынам колькасць смяротных ахвяр COVID-19 у Польшчы ўзрасла да 1 738, а выпадкаў заражэння да 48149.

Самая вялікая колькасць новых выпадкаў заражэння выяўляецца ў Сілезіі і Вялікапольшчы.

PAP/эж