Беларуская Служба

У Польшчы за адсутнасць маскі можна заплаціць нават 6 тысяч еўра

04.08.2020 17:34
Супрацоўнікі паліцыі і санітарныя інспектары правяраюць, ці ў крамах і гандлёвых цэнтрах пакупнікі закрываюць нос і рот.
Patrol policjizdjęcie ilustracyjne
Patrol policji/zdjęcie ilustracyjne Marek BAZAK/East News

14 тысяч штрафаў, амаль 6 тысяч заяў у санітарную інспекцыю і 56 тысяч папярэджанняў - гэта вынік дзеянняў паліцыі ў гэтай галіне з пачатку эпідэміі ў Польшчы.

Падчас кожнай інспекцыі паліцыя пытае, чаму канкрэтныя людзі не носяць маскі, шчытка або іншым чынам не закрываюць рот і нос. У выпадку парушэння заканадаўства супрацоўнікі спачатку даюць магчымасць прыкрыць нос і рот, а калі гэта не дае вынікаў, накладаюць штраф.

У некаторых гандлёвых кропках заўважаецца згода прадаўцоў на парушэнне на закрыванне вуснаў і носа. Паліцыя падкрэслівае, што адміністратары і ўладальнікі такіх месцаў у першую чаргу адказваюць за выкананне правілаў парадку.

Прэс-сакратар урада Пётр Мюлер заявіў, што штрафы за невыкананне санітарных правілаў будуць павялічаны ў некалькі разоў. Ён дадаў, што некаторыя рэстараны наўмысна не выконваюць санітарныя правілы, уведзеныя падчас эпідэміі, каб прыняць больш кліентаў.

Паліцыя можа накласці штраф на суму да 500 злотых (114 еўра) на асобу або накіраваць справу ў суд.
Санітарная інспекцыя можа накласці штраф да 30 тысяч злотых (6,8 тысяч еўра).

яс