Беларуская Служба

Паліцыя затрымала трэцяга чалавека ў сувязі з вывешваннем вясёлкавых сцягоў на варшаўскіх помніках

05.08.2020 13:21
На мінулым тыдні на некаторых помніках у польскай сталіцы, уключаючы статую Ісуса Хрыста каля базілікі Святога Крыжа, былі развешаныя сцягі ЛГБТ.
Сцяг ЛГБТnancydowd/pixabay.com/free images for commercial use

Па справе аб абразе пачуццяў вернікаў і непавазе да помнікаў у Варшаве затрыманы трэці падазраваны. Пра гэта паведаміла Камендатура варшаўскай паліцыі.

На мінулым тыдні на некаторых помніках у польскай сталіцы, уключаючы статую Ісуса Хрыста каля базілікі Святога Крыжа, былі развешаныя сцягі ЛГБТ.

Паводле прэсавага сакратара варшаўскай паліцыі Сільвестра Марчака, вывешвання вясёлкавых сцягоў на помніках з’яўляецца злачынствам:

-З аднаго боку, гэта абраза пачуццяў вернікаў, а з іншага– непавага да помнікаў, уключаючы статую Ісуса Хрыста каля базілікі Святога Крыжа, а не проста развешванне сцягоў, як некаторыя сцвярджаюць. Адсюль дзеянні з нашага боку.

Тыдзень таму вясёлкавыя сцягі таксама залуналі на варшаўскіх помніках Мікалаю Каперніку, Вінцэнту Вітасу і Варшаўскай Сырэнкі, а нават на помніку маршала Юзафа Пілсудскага, які размешчаны каля рэзідэнцыі прэзідэнта Польшчы.       

IAR/эж 

Варшаўскія помнікі былі «аздобленыя» вясёлкавымі сцягамі

29.07.2020 12:24
У прыватнасці вясёлкавыя сцягі былі прымацаваныя да помніка Мікалаю Каперніку, а нават  да помніка Юзэфа Пілсудскага, размешчанага каля рэзідэнцыі прэзідэнта.