Беларуская Служба

Рэформа судовай сістэмы, дэканцэнтрацыя СМІ і ўмацаванне супрацы з ЗША – прыярытэты Анджэя Дуды

06.08.2020 10:01
Канцылярыя прэзідэнта Польшчы паведаміла пра прыярытэты новага тэрміну прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Анджэя Дуды.
Прэзідэнт Анджэй Дуда PAP/Łukasz Gągulski

Рэформа судовай сістэмы, дэканцэнтрацыя СМІ і ўмацаванне альянсу са Злучанымі Штатамі Амерыкі, гэта прыярытэты новага тэрміну прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Анджэя Дуды, паведаміў міністр з Канцылярыі прэзідэнта. Анджэй Дэра (Andrzej Dera) дадаў, што другі тэрмін прэзідэнта будзе выразна адрознівацца ад першага.

-Прэзідэнт неаднойчы паўтараў, што некаторыя справы плануе працягваць, а на іншыя звярнуць большую ўвагу. Нагадваю, што прэзідэнт стараецца рэалізаваць свае выбарчыя абяцанні. Ён запэўніў, што гэта будзе зусім іншы тэрмін паўнамоцтваў. Зразумела пад увагу бярэцца досвед і асаблівы характар другога тэрміну. Гэта мае быць нешта іншае, чым да гэтай пары.

Міністр Анджэй Дэра таксама заявіў пра планаваныя змены ў Канцылярыі прэзідэнта і Савеце міністраў. Як ён падкрэсліў, прэзідэнт і прэм'ер-міністр будуць працаваць разам над новым складам урада. Ён таксама пацвердзіў, што цяперашні кіраўнік Кабінета прэзідэнта Кшыштаф Шчэрскі(Krzysztof Szczerski) з'яўляецца сур'ёзным кандыдатам на пасаду міністра замежных спраў.

аз