Беларуская Служба

Польшча ўводзіць эпідэмічныя абмежаванні ў 19 паветах

06.08.2020 13:02
Рашэнне звязанае з павелічэннем колькасці каранавірусных інфекцый, якія цягам апошніх дзён фіксуюцца на поўдні Польшчы.
     .
Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Лукаш Шумоўскі.PAP/Piotr Nowak

Міністэрства аховы здароўя ўводзіць эпідэмічныя абмежаванні ў 19 паветах у Польшчы. Рашэнне звязанае з павелічэннем колькасці каранавірусных інфекцый, якія цягам апошніх дзён фіксуюцца ў асноўным на поўдні Польшчы.

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Лукаш Шумоўскі (Łukasz Szumowski) заявіў, што згаданыя паветы будуць падзелены на дзве групы - чырвоную і жоўтую.

-У чырвоную групу, дзе было выяўлена найбольш інфекцый, былі ўнесеныя паветы з Вялікапольскага, Малапольскага, Лодзінскага і Сілескага ваяводстваў. Гэта 9 паветаў. У 10 іншых гэтыя абмежаванні будуць лягчэйшыя. У гэтым выпадку гаворка ідзе таксама пра Падкарпацкае ваяводства.

У чырвоную групу з найбольшай колькасцю інфекцый увайшлі наступныя паветы: астшэшоўскі (ostrzeszowskі), навасандэцкі (nowosądeckі), горад Новы Сонч (Nowy Sącz), Велюнь (Wieluń), павет вялюнскі (wieluńskі), пшчынскі (pszczyński), Руда Сьлёнска(Ruda Śląska), Рыбнік (Rybnik) і павет рыбніцкі (rybnicкі), а таксама вадзіслаўскі (wodzisławski).

У жоўтую групу, у якой абмежаванні будуць лягчэйшыя, увайшлі наступныя паветы: верушоўскі(wieruszowski), горад Ястшэмбе Здруй(Jastrzębie Zdrój), павет яраслаўскі (jarosławski), Жоры(Żory), паветы: кемпінскі(kępińskі), пшэмыскі (przemyski), цяшынскі (cieszyński), пінчоўскі (pińczowski), асвенцымскі (oświęcimski) і горад Пярэмышль (Przemyśl).

У месцах успышкі каранавірусных інфекцый праводзяцца масавыя тэсты. Таму - як заявіў Лукаш Шумоўскі - у бліжэйшыя дні можна чакаць павелічэння колькасці выяўленых інфекцый.

аз