Беларуская Служба

Яцэк Чапутовіч: Жорсткая рэакцыя ўлад у Мінску на пратэсты грамадзян не дае падстаў для аптымізму

10.08.2020 14:08
«У Еўропе не павінен мець месца дыялог улады з грамадзянамі пры дапамозе гумавых куль і вадамётаў».
«У Еўропе не павінен мець месца дыялог улады з грамадзянамі пры дапамозе гумавых куль і вадамётаў»PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Жорсткая рэакцыя ўлад у Мінску на пратэсты грамадзян не дае падстаў для аптымізму, заявіў міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч у інтэрв'ю Польскаму агенцтву друку. Кіраўнік польскага знешнепалітычнага ведамства сказаў, што знаходзіцца ў пастаянным кантакце са сваімі калегамі з членскіх краін Еўрасаюза. Міністр дадаў, што запрапанаваў Вярхоўнаму прадстаўніку Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі склікаць пільную нараду па пытанні Беларусі. «У Еўропе не павінен мець месца дыялог улады з грамадзянамі пры дапамозе гумавых куль і вадамётаў», – падкрэсліў Чапутовіч.

Польскі міністр зазначыў, што выбарчы працэс у Беларусі нельга назваць празрыстым, таму што не былі дапушчаныя да назірання за выбарамі прадстаўнікі апазіцыі і міжнародныя назіральнікі, а для журналістаў, у тым ліку замежных, ствараліся сурʼёзныя перашкоды ў іх прафесійнай дзейнасці. Яцэк Чапутовіч зазначыў, што, праўда, АБСЕ атрымала запрашэнне да назірання за выбарамі, але гэта было зроблена ў апошні момант. Міністр зазначыў, што міжнароднай арганізацыі не ўдалося выслаць назіральнікаў у Беларусь, таму што працэс падрыхтоўкі і набору назіральнікаў займае шмат тыдняў.

вс