Беларуская Служба

462 стыпендыі прызнала Нацыянальнае агенцтва студэнцкага абмену для студэнтаў польскага паходжання

11.08.2020 16:46
Больш за ўсё стыпендыстаў паходзіць з Беларусі, Украіны, Літвы і Казахстану.
   -
Войцех Максымовіч на прэс-канферэнцыі PAP/Paweł Supernak

У рамках Стыпендыйнай праграмы для польскай дыяспары імя генерала Уладзіслава Андэрса вышэйшую адукацыю ў Польшчы распачне моладзь польскага паходжання з больш як дзясятка краін, больш за ўсё з Беларусі, Украіны, Літвы і Казахстану.

Віцэ-міністр навукі і вышэйшай адукацыі Войцех Максымовіч сказаў, што гэта рэалізацыя ўрадавай стратэгіі падтрымкі палякаў, якія жывуць за межамі Польшчы:

-Рэалізоўваем так, каб павялічыць шанцы стварэння за нашымі межамі польскай эліты. Людзей, якія на выбраных ВНУ атрымаюць жаданую адукацыю. А тым, хто хоча працаваць у Польшчы, забяспечыць нармальныя ўмовы функцыянавання. Дзякуючы стыпендыям польскага ўраду яны будуць мець за што жыць, яны павінны толькі вучыцца.

Заявы на стыпендыю складала больш за 1500 чалавек. Самым вялікім зацікаўленнем палякаў за мяжой карыстаюцца такія факультэты як інфарматыка, кіраванне і эканоміка. Часцей за ўсё студэнты выбіраюць Варшаўскі і Ягелонскі ўніверсітэты, Галоўную школу бізнесу ў Варшаве і Варшаўскі політэхнічны ўніверсітэт.

ав