Беларуская Служба

Анджэй Дуда сустрэнецца ў суботу ў Варшаве з Майкам Пампеа

11.08.2020 17:32
Дзяржсакратар ЗША падпіша пагадненне аб пашырэнні ваеннага супрацоўніцтва з Польшчай.
   .
Дзяржсакратар ЗША Майк Помпеа.By United States Department of State - [1], Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=70332301

Прэзідэнт Анджэй Дуда сустрэнецца ў суботу ў Варшаве з дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампеа. Перамовы ў прэзідэнцкім палацы павінны пачацца ў 10:45.

Амерыканскі палітык наведае Польшчу ў рамках сваёй тыднёвай паездкі па Еўропе. У суботу ў другой палове дня ў сталічным парку „Лазенкі” ён сустрэнецца з кіраўніком польскай дыпламатыі міністрам Яцэкам Чапутовічам.

У Варшаве Майк Помпеа таксама прыме ўдзел у мерапрыемствах, звязаных са стагоддзем Варшаўскай бітвы.

15 жніўня Польшча падпіша пагадненне са Злучанымі Штатамі Амерыкі аб пашырэнні ваеннага супрацоўніцтва. Падпісантамі дакументаў, узгодненых 30 ліпеня, будуць кіраўнік польскага Мінабароны Марыюш Блашчак і дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа.

Заключэнне пагаднення, якое пашырае ваеннае супрацоўніцтва з ЗША, гэта вынік дзвюх папярэдніх дэкларацый, падпісаных у мінулым годзе прэзідэнтамі Анджэем Дудам і Дональдам Трампам.

аз