Беларуская Служба

Польшча будзе дапамагаць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі

21.08.2020 12:09
У першай фазе на план «Салідарныя з Беларусяй» польскія ўлады прызначылі 50 млн. злотых.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Song_about_summer

Дапамога для Беларусі павінна канцэнтравацца на падтрымцы рэпрэсаваных асобаў і будаўніцтве грамадзянскай супольнасці. Пра гэта гаварыў у Першай праграме Польскага радыё старшыня Фундацыі міжнароднай салідарнасці Рафал Дзенцялоўскі (Rafał Dzięciołowski). Арганізацыя будзе рэалізаваць план салідарнасці з Беларусяй, пра які аб’явіў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі.

«План ажыццяўляецца ўжо цяпер, паколькі наша фундацыя здаўна падтрымлівае Беларусь», – адзначыў Рафал Дзенцялоўскі.

- Мы падтрымліваем незалежныя сродкі масавай інфармацыі, незалежныя грамадскія арганізацыі, аказваем падтрымку асобам, якія ангажуюцца ў палітычную і грамадскую дзейнасць. Наша цяперашняя падтрымка павінна канцэнтравацца на дапамозе людзям, якія трапілі пад рэпрэсіі або на падтрымцы грамадзянскай супольнасці, якая нараджаецца на нашых вачах.

У першай фазе на план «Салідарныя з Беларусяй» польскія ўлады прызначылі 50 млн. злотых (амаль 13,5 млн. долараў ЗША). План прадбачвае між іншым стварэнне стыпендыяльнага фонду для беларускіх студэнтаў ды навукоўцаў, а таксама падтрымку незалежных СМІ.

ПР/нг