Беларуская Служба

МЗС Польшчы вітае навіны па-беларуску ў эфіры Першай праграмы Польскага радыё

22.08.2020 10:04
Слухачы ў Польшчы і за мяжой патрабуюць сумленнай інфармацыі пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі, лічыць віцэ-міністр Марцін Пшыдач.
       .
Намеснік кіраўніка Міністэрства замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач.Foto: Foto: Marcin Dławichowski/IAR

Намеснік міністра замежных спраў Марцін Пшыдач (Marcin Przydacz) вітае запуск адмысловага выпуску навінаў па-беларуску ў эфіры Першай праграмы грамадскага Польскага радыё.

Нагадваем, з сённяшняга дня ў эфіры Першай праграмы Польскага радыё тры разы ў дзень будуць выходзіць навіны па-беларуску. Выданні рыхтуюць журналісты Беларускай службы Польскага радыё.

- Сітуацыя ў Беларусі зараз вельмі дынамічная. Слухачы ў Польшчы і за мяжой патрабуюць сумленнай інфармацыі пра тое, што зараз адбываецца ў свеце, у Польшчы і ў Беларусі.

Віцэ-міністр замежных спраў Польшчы дадаў, што ініцыятыва Польскага радыё таксама выходзіць насустрач чаканняў беларусаў, якія пражываюць у Польшчы.

Дзякуючы гэтаму, усе беларусы, у тым ліку і тыя, якія не маюць доступу да інтэрнэту, альбо ў выпадку, калі беларускія ўлады зноў яго абмяжуюць, змогуць пазнаёміцца з поўнай і дакладнай інфармацыі пра сітуацыю ў сваёй краіне і звязаныя з ёй міжнародныя падзеі.

аз