Беларуская Служба

«Польшча не плануе парушаць суверэнітэт Беларусі»

22.08.2020 17:15
Польскі бок здзіўлены заявамі беларускай прапаганды, пра тое, што ён быццам бы плануе парушыць тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі.
Krzysztof Szczerski
Krzysztof SzczerskiWojciech Kusiński/Polskie Radio

Кіраўнік кабінета прэзідэнта Кшыштаф Шчэрскі здзіўлены заявамі беларускай прапаганды аб тым, што Польшча можа парушыць тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі.

«Польшча - гэта дзяржава, якая паслядоўна выступае за першынство міжнароднага права ў адносінах паміж дзяржавамі на міжнароднай арэне», - заявіў кіраўнік кабінета прэзідэнта.

- На наш погляд - аснова сусветнага міру. Асновай гэтага права з'яўляецца прынцып суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў. Польшча абараняе гэты прынцып на форуме ААН і рэалізуе яго ў сваёй знешняй палітыцы, абараняючы краіны нашага рэгіёна ад імперыялізму і агрэсіі, якія парушаюць гэтыя прынцыпы. Таму сумна і дзіўна чуць, што ў прапагандзе беларускіх уладаў гучаць меркаванні, што Польшча мае намер парушыць тэрытарыяльную цэласнасць гэтай дзяржавы. Польшча не мела і не мае такіх намераў.

Кшыштаф Шчэрскі нагадаў, што прэзідэнты Вышаградскай групы заклікалі ўсе дзяржавы не парушаць суверэнітэт Беларусі ні ў якім разе.

аз