Беларуская Служба

Старшыня Польскага саюза анкалогіі: Спознены дыягназ больш небяспечны, чым каранавірус

19.09.2020 11:00
У часе эпідэміі каранавіруса 30-40 адсоткаў запланаваных анкалагічных аперацый былі адтэрмінаваныя.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Старшыня Польскага саюза анкалогіі доктар Януш Медэр(Janusz Meder) перасцерагае, што адтэрмінаваная дыягностыка ў анкалогіі прынясе пацыентам больш шкоды, чым каранавірусныя інфекцыі.

У эфіры Першай праграмы Польскага радыё медык паведаміў, што ў часе эпідэміі каранавіруса 30-40 адсоткаў запланаваных раней анкалагічных аперацый былі адкладзены ў часе. Некаторыя з іх з-за боязяў пацыентаў.

Януш Медэр заклікаў пацыентаў вяртацца на абследаванні. Ён нагадаў, што адтэрмінаванне лячэння ў выпадку анкапацыентаў можа мець негатыўныя наступствы для іх здароўя:

- Напрыклад, калі мы спознімся з дыягназам на тры месяцы, то ў перспектыве 10 бліжэйшых гадоў вынікі тэрапіі на 10 адсоткаў горшыя. У сваю чаргу ў выпадку паўгадовага спазнення –  вынікі лячэння пагаршаюцца ажно на 30 адсоткаў.

Старшыня Польскага саюза анкалогіі запэўніў, што медыцынскія ўстановы выканалі ўсе прафілактычныя рэкамендацыі, звязаныя з COVID-19.

аз