Беларуская Служба

Біскуп Міхал Яноха: Зараз палякам бліжэй, як ніколі, да беларусаў

20.09.2020 12:04
У 40-годдзе аднаўлення трансляцыі імшы на Польскім радыё дапаможны біскуп Варшаўскай архідыяцэзіі згадаў пра Беларусь.
     .
Дапаможны біскуп Варшаўскай архідыяцэзіі Міхал Яноха.By Kancelaria Sejmu - Bazylika św. Jana Chrzciciela w Warszawie, Marsz Pamięci, apel pamięci przed Pałacem Prezydenckim. Wieczorne obchody 9. rocznicy katastrofy smoleńskiej., CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=78097680

З нагоды 40-годдзя аднаўлення трансляцыі набажэнстваў на хвалях грамадскага Польскага радыё ў базіліцы Святога Крыжа ў Варшаве адбылася ўрачыстая літургія. Падчас гаміліі дапаможны біскуп Варшаўскай архідыяцэзіі Міхал Яноха(Michał Janocha) пракаментараваў падзеі ў Беларусі.

Ён параўнаў змаганні беларусаў да барацьбы палякаў за свабоду ад камуністычнага рэжыму ў часы „Салідарнасці”. „Зараз палякам „бліжэй як ніколі” да беларусаў”, -  падкрэсліў біскуп:

- Сёння, 40 гадоў з моманту ўзнікнення „Салідарнасці”, мы бачым, як салідарнасць нараджаецца ў нашых братоў-беларусаў. Гэта той жа самы высакародны, хрысціянскі этас мірнага змагання за свабоду, які ўзяўся з тугі па праўдзе пасля фальсыфікаваных выбараў і спачування для збіваных, прыніжаных і забіваных людзей.  

15 верасня 1980 года прадстаўнікі Епіскапату Польшчы і Польскага радыё падпісалі уступнае паразуменне, якое прывяло да аднаўлення трансляцыі святой імшы на хвалях Польскага радыё. Першае набажэнства ў яго рамках прагучала ў грамадскай радыёстанцыі 21 верасня 1980 года.

аз