Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда накіруецца з візітам у Італію

21.09.2020 19:11
У Рыме ён абмяркуе пытанні еўрапейскага бюджэту, еўрапейскай міграцыйнай палітыкі, пандэміі каранавіруса.
Krzysztof Szczerski
Krzysztof SzczerskiPR

Будучыня еўрапейскага бюджэту, еўрапейская міграцыйная палітыка, пандэмія каранавіруса – гэта асноўныя пытанні, якія абмяркуе прэзідэнт Анджэй Дуда падчас свайго візіту ў Італію.

Візіт кіраўніка Польшчы пачнецца ў аўторак, нагадаў Кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Кшыштаф Шчэрскі(Krzysztof Szczerski):

- Прэзідэнт сустрэнецца, між іншым, з галоўнымі лекарамі Італіі, якія займаюцца COVID-19. Па гэтай справе будзе падпісаная польская-італьянская дамова па барацьбе з эпідэміяй. У сувязі з гадавінай смерці генерала Уладзіслава Андэрса прэзідэнт наведае Монтэ-Касіна. Анджэй Дуда сустрэнецца таксама з Папам рымскім і паразмаўляе з дзяржсакратаром Папы рымскага кардыналам Паролінам. Парадак дня прадугледжвае таксама ўдзел прэзідэнцкай пары ў набажэнстве ля магілы святога Яна Паўля ІІ у 100-годдзе з дня яго нараджэння.

Міністр Шчэрскі дадаў, што паралельна з візітам у Італію прэзідэнт Анджэй Дуда выступіць з прамовай онлайн на форуме Генеральнай Асамблеі ААН.

Візіт прэзідэнта Анджэя Дуды ў Італію завершаць 25 верасня.

аз