Кіраўнік Канцылярыі прэм'ера Польшчы Міхал Дворчык (Michał Dworczyk) заявіў у эфіры Першай праграмы Польскага радыё, што Польшча не прызнае вынікаў выбараў у Беларусі. Палітык дадаў, што падзеі ў Беларусі сведчаць пра распад беларускай сістэмы ўлады:
- Не можа быць згоды на прызнаванне выбараў, якія зусім не былі дэмакратычнымі. Не можа быць згоды на рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў, які патрабуюць свабоды і суверэнітэту. Не можа быць згоды на падзеі, якія прывялі да смерці некалькіх чалавек, а таксама ранення дзясяткаў іншых.
Кіраўнік Канцылярыі прэм'ера Польшчы нагадаў, што вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі не прызналі таксама ні Германія, ні Літва. Паводле яго, масавыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, а таксама наяўнасць сцягоў у традыцыйных беларускіх колерах сведчаць аб тым, што беларусы перакрочылі бар'ер страху і прадвесціць канчатковы крах цяперашняй сістэмы ў іх краіне.
аз