Беларуская Служба

Упершыню ад пачатку пандэміі беспрацоўе ў Польшчы ўпала

24.09.2020 18:45
Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у службах занятасці, скарацілася на 1,5 тысячы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Жнівень - гэта першы месяц з моманту выбуху пандэміі, у якім фіксавалася змяншэнне колькасці беспрацоўных, паведаміла міністр па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг (Marlena Maląg).

Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, узровень беспрацоўя ў жніўні быў такім жа, як і ў ліпені, то бок склаў 6,1 працэнта, але колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у службах занятасці, скарацілася на 1,5 тысячы і склала роўна 1 тысячу 028 чалавек.

Паводле міністра Марлены Малёнг, гэта добрая навіна, якая сведчыць пра тое, што тэндэнцыя росту беспрацоўя, якая фіксавалася з красавіка, спынілася. Гэта таксама доказ таго, што ўрадавыя антыкрызісны і фінансавы шчыты спрацавалі.

Міністр выказала перакананне, што ў канцы года ўзровень беспрацоўя складзе ад 7,1 да 8 працэнтаў. Восень, з-за паступовага спынення сезонных работ, прынясе рост беспрацоўя, але ён не павінен быць значным, супакоіла Марлена Малёнг.

Яна таксама звярнула ўвагу на дадзеныя Еўрастата, паводле якіх, у Еўрапейскім Саюзе толькі ў Чэхіі ўзровень беспрацоўя ніжэйшы, чым у Польшчы.

аз