Беларуская Служба

Над Польшчай праляцеў амерыканскі стратэгічны бамбавік (ФОТА)

24.09.2020 14:40
Такія патрулі будуць мець рэгулярны характар.
  -52    F-16  -29
Амерыканскі бамбавік В-52 у суправаджэнні польскіх F-16 і Міг-29Фота: Dowództwo Generalne RSZ

Амерыканскі бамбавік B-52 праляцеў над Польшчай у сераду, 23 жніўня, пішуць на партале WP.pl. Самалёт ВПС сілаў ЗША суправаджалі польскія знішчальнікі F-16 і МіГ-29. Фота з пралёта апублікаваў у  сацыяльнай сетцы Twitter Генштаб УС Польшчы.

Раней пра пралёт амерыканскіх бамбавікоў паведамляла камандаванне ВПС Украіны. 15 верасня самалёты праляцелі над Украінай у суправаджэнні ўкраінскіх знішчальнікаў.

Місіі B-52 у паветранай прасторы Украіны зʼяўляюцца часткай даўно запланаванага разгортвання шасці бамбавікоў на авіябазе Каралеўскіх ВПС Фэрфорд у Вялікабрытаніі, паведаміла ўкраінская армія. Такія патрулі будуць мець рэгулярны характар.

Стратэгічныя бамбавікі B-52 Stratofortress – гэта машыны вялікай далёкасці (далёкасць палёту дасягае 16 тысяч кіламетраў). Яны здольныя несці 31,5 тону рознага віду зброі, а таксама ядзерныя зарады. Такія машыны сярод іншага прымалі ўдзел у першай вайне ў Персідскім заліве, а таксама ў вайне ва Вʼетнаме. Пра палёты амерыканскіх стратэгічных бамбавікоў у небе над Украінай і Польшчай пісалі на інтэрнэт-партале WP.pl

эж