Беларуская Служба

Польшча пабіла рэкорд па сутачным прыросце колькасці новых заражаных каранавірусам

25.09.2020 11:49
Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя заявіў, што рэкордны рост колькасці інфекцыяў не звязаны з успышкай буйных ачагоў віруса.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Maria Sbytova

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за суткі было зарэгістравана 1587 новых станоўчых тэстаў на каронавірус Sars-Cov-2. Гэта новы антырэкорд з пачатку эпідэміі. Аднатавана 23 смяротныя выпадкі хваробы.

Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч заявіў, што рэкордны рост колькасці каранавірусных інфекцыяў не звязаны з успышкай буйных ачагоў віруса. На яго думку, масавае заражэнне звязаныя з вяртаннем да нармальнага ладу жыцця:

-Кантактаў і ўзаемадзеянняў людзей зараз значна болей. Болей чым улетку і болей чым увесну. Летам мы былі на адпачынках, былі на азёрах, на моры, але цяпер мы сустракаемся на вуліцах гарадоў, на працы. Ачагі хваробы раскіданыя па краіне, няма дамінацыя нейкага асобнага ачага.

Такім чынам з пачатку пандэміі ў Польшчы зарэгістравана 84396 выпадкаў заражэння Sars-Cov-2 і 2 392 смерцяў ад COVID-19.

IAR/эж