Беларуская Служба

Польшча і Ватыкан маюць супольную пазіцыю па Беларусі

25.09.2020 15:19
Прэзідэнт Дуда распавёў, што тэма Беларусі падымалася падчас сустрэчы з кіраўніком дыпламатыі Ватыкана
.   , , 25.09.2020
А. Дуда і Францішак, Ватыкан, 25.09.2020EPA/VATICAN MEDIA (PAP/EPA)

Польшча і Святы Пасад маюць агульную пазіцыю па пытанні Беларусі – так пасля візіту ў Ватыкан казаўпрэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. У першай палове дня ён правёў перамовы з папам рымскім Францішкам і ватыканскім дзяржаўным сакратаром кардыналам П'етра Параліні.
Прэзідэнт Дуда распавёў, што тэма Беларусі падымалася падчас сустрэчы з кіраўніком дыпламатыі Ватыкана:

-У нас агульная пазіцыя. Мы павінны патрымліваць усіх тых, хто прагне свабоды і сапраўднай дэмакратыі, усіх тых, хто хоча жыць у справядлівай дзяржаве. Гэтыя людзі павіны мець нашу падтрымку. Аднак Беларусь сама павінна вяршыць сваю долю падчас справядлівых выбраў.

Галоўнай тэмай сустрэчы прэзідэнта Польшчы з Папам Францішкам стала пандэмія каранавіруса. Пасля аўдыенцыі Анджэй Дуда сказаў, што Святы Айцец дзякаваў палякам за дапамогу, якую яны аказалі Італіі ды іншым народам у цяжкі час эпідэміі. Польскі лідар падкрэсліў важнасць міжнароднай салідарнасці ў эпоху віруснай пагрозы.

IAR/эж