Беларуская Служба

На шпілі Нацыянальнага стадыёну ў Варшаве лунае бел-чырвона-белы сцяг

25.09.2020 21:16
Cцяг будзе вісець да заўтрашняга вячэрняга канцэрту «Салідарныя з Беларуссю».
      -- .
На шпілі Нацыянальнага стадыёну Варшавы лунае бел-чырвона-белы сцяг. фота: PGE Narodowy

На шпілі Нацыянальнага стадыёну Варшавы лунае бел-чырвона-белы сцяг. Дырэктар стадыёну Уладзімір Доля сказаў, што сцяг будзе вісець да заўтрашняга вячэрняга канцэрту «Салідарныя з Беларуссю».

-Бела-чырвона-белы сцяг свабоднай Беларусі сімвалізуе салідарнасць палякаў з Беларусамі ў іх змаганні за свабодную і дэмакратычную краіну. Сцяг будзе развівацца на шпілі Нацыянальнага стадыёну сёння, 25 верасня, і заўтра, у дзень канцэрту.

У суботу вечарам на нацыянальным стадыёне адбудзецца ўнікальнае мерапрыемства, якое не толькі прадэманструе салідарнасць палякаў з беларусамі, але і злучыць пакаленні і прыхільнікаў розных жанраў музыкі. На сцэну, сярод іншага, выйдуць гурт Enej, Igor Herbut, Ørganek, Grzegorz Markowski, IRA, Krzysztof Cugowski. Беларускую музычную сцэну бууць прадстаўляць Nizkiz, Петля Пристрастия, Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі.

ав