Беларуская Служба

На варшаўскім Нацыянальным стадыёне праходзіць канцэрт «Салідарныя з Беларуссю»

26.09.2020 20:17
Уваход на канцэрт вольны, але ўсе квіткі за доўга да пачатку імпрэзы былі разабраныя.
Stadion PGE Narodowy w Warszawie
Stadion PGE Narodowy w Warszawieshutterstock.com/Patryk Kosmide

«Салідарныя з Беларуссю» – пад такім лозунгам на сцэне на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве выступаюць сёння, 26 верасня, зоркі польскай папулярнай музыкі. Канцэрт распачаўся ў 20 гадзін польскага часу.

Сярод выканаўцаў – Ігар Хербут. Спявак падкрэслівае, што ідэя канцэрта – прадэманстраваць яднанне і падтрымку беларусам:

-Музыка -гэта мова надзеі, самая прыгожая мова ў свеце, яна пераадольвае падзелы, яна перасякае межы. У гэты вечар тысячы вачэй глядзяць на гэты стадыён, я б хацеў, каб усе адчулі веру ў тое, што ніхто не самотны.

Падчас канцэрту на сцэне Нацыянальнага стадыёна ў Варшаве выступяць славутыя польскія выканаўцы і гурты. Уваход на канцэрт вольны, але ўсе квіткі за доўга да пачатку імпрэзы былі разабраныя.

У гэты час у польскай сталіцы над Нацыянальным стадыёнам лунае беларускі бел-чырвона-белы сцяг.

IAR/эж