Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы наведаў канцэрт «Салідарныя з Беларуссю»

27.09.2020 10:04
«Мы тут, каб быць з беларусамі на выбоістай дарозе да свабоды».
         , , 27  2020
Матэвуш Маравецкі і Павел Латушка на канцэрце «Салідарныя з Беларуссю», Варшава, 27 верасня 2020 года Foto: Twitter

Матэвуш Маравецкі заявіў, што Нацыянальны стадыён у Варшаве абʼяднаў польскі і беларускі народы. Там прайшоў грандыёзны канцэрт «Салідарнасць з Беларуссю».

Кіраўнік польскага ўрада на пачатку канцэрта падкрэсліў, што беларусы маюць права жыць у суверэннай дзяржаве.

«Мы тут, каб быць з імі на гэтай выбоістай дарозе да свабоды. 40 гадоў таму ў Польшчы нарадзілася Салідарнасць. Тады палякі мелі мужнасць супрацьстаяць тым, хто парушаў правы чалавека, грамадзянскія правы, таптаў свабоду», – нагадаў польскі прэмʼер Матэвуш Маравецкі:

-Сёння беларускі народ змагаецца за свабоду. Мы хочам быць разам з імі. Жыве суверэнная і незалежная Беларусь! Няхай жыве Польшча!

Лейтматывам варшаўскага канцэрту «Салідарныя з Беларуссю» была тэма свабода.

IAR/эж