Беларуская Служба

Кіраўнік МЗС: Голас Польшчы па справе Беларусі вельмі важны

28.09.2020 08:43
«Дэмакратызацыя Беларусі гарантуе стабільнасць і гарманічнае развіццё гэтай краіны ў даўжэйшай перспектыве», - лічыць Збігнеў Рау.
M     .
Mіністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау.Foto: PAP/Grzegorz Michałowski

Сітуацыя ў Беларусі зблізіла краіны Балтыі і Вышаградскай групы, заявіў у эфіры Першай праграмы грамадскага Польскага радыё міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау(Zbigniew Rau).

Кіраўнік польскай дыпламатыі падкрэсліў ролю супрацоўніцтва паміж краінамі рэгіёна. Ён таксама падкрэсліў, што ў польскіх інтарэсах падтрымліваць грамадзянскую супольнасць, якая фарміруецца ў Беларусі.

Збігнеў Рау ацаніў, што голас Польшчы адносна Беларусі вельмі важны на арэне ЕС.

- У Еўрапейскім Саюзе існуе практыка даваць голас тым, якія найбольш зацікаўленыя ў вырашэнні дадзенай праблемы. У гэтым выпадку, усе ў ЕС глядзяць на Польшчу і Літву.  

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў заявіў, што дэмакратызацыя Беларусі гарантуе стабільнасць і гарманічнае развіццё гэтай краіны ў даўжэйшай перспектыве. Аднак ён падкрэсліў, што „гэта трэба пакінуць беларусам”, якія добра ведаюць, чаго яны хочуць.  

аз