Беларуская Служба

Адбыліся чарговыя затрыманні па справе былога міністра транспарту Славаміра Новака

29.09.2020 11:04
Тры затрыманыя чалавекі ўзамен за хабар атрымалі дапамогу ад Славаміра Новака ў заняцці важных пасад.
.
.фота: cba.gov.pl

Тры чалавекі, у тым ліку былы старшыня польскай паліўна-энергетычнай кампаніі Дарыюш К. і былы член праўлення энергетычных кампаній Войцех Т., арыштаваныя ў сувязі з расследаваннем справы Славаміра Новака. Па словах прэс-сакратара Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро Станіслава Жарына, былы міністр транспарту павінен быў атрымаць некалькі сотняў тысяч злотых у абмен на дапамогу ў заняцці пасадаў.

«Затрыманыя павінны былі даць фінансавую выгаду Славаміру Н. у абмен на яго дапамогу і ягоную прыхільнасць, якая павінна была паспрыяць іх прызначэнню на пасады», – сказаў прэс-сакратар ЦАБ. «Гэтыя апошнія карупцыйныя дзеянні адбываліся не ў той час, калі Славамір Н. выконваў важныя дзяржаўныя функцыі ва Украіне, але ў той час, калі ён працаваў у Польшчы, ён быў дырэктарам палітычнага кабінета прэм'ер-міністра», – дадаў Станіслаў Жарын.

Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро і акруговая пракуратура Варшавы вядуць справы супраць Славаміра Новака і іншых асоб, якія падазраюцца ў карупцыйных злачынствах і ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групоўцы.

Пасля заканчэння ператрусаў затрыманыя будуць дастаўлены ў пракуратуру, дзе ім будзе прадʼяўлена абвінавачанне ў карупцыі.

Расследаванне вядуць адначасова Цэнтральнае бюро па барацьбе з карупцыяй і акруговая пракуратура ў Варшаве, а таксама Спецыяльная пракуратура па барацьбе з карупцыяй у Кіеве і Нацыянальнае бюро па барацьбе з карупцыяй Украіны.

Працэс развіваецца, увесь час збіраюцца і аналізуюцца доказы.

ав