Беларуская Служба

Пачалася агульнанацыянальная кампанія па абароне Карпацкай пушчы

29.09.2020 14:37
Пікеты праходзяць пад лозунгам «Мы не аддамо Бяшчадаў пілам».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:1966666 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Агульнанацыянальная кампанія па абароне Карпацкай пушчы пачалася святой Імшой у Вавэльскім саборы. Сёння пікеты праходзяць перад сямнаццаццю рэгіянальнымі дырэкцыямі «Дзяржаўных лясоў» пад лозунгам «Мы не аддамо Бяшчадаў пілам».

Эколагі і грамадскія актывісты, якія падтрымліваюць доўгатэрміновую дзейнасць ініцыятывы «Дзікія Карпаты», таксама прадставяць свае пастулаты лесаводам, – кажа Аўгустын Мікош з Ініцыятывы Дзікіх Карпат:

-Мы будзем дамагацца мараторыя на вырубку ў планаваным запаведніку Рэліктова Карпацкая пушча. Гэта 8 тысяч гектараў натуральных лясоў. Мы будзем прапанаваць мараторый на вырубку ў чатырох запаведніках. Наш другі пастулат – штамбаковы дыялог, у які далучацца няўрадавыя арганізацыі, навукоўцы, «Дзяржаўныя лясы», дзяржаўная адміністрацыя.

Сумесны дыялог дасць магчымасць лепш ахоўваць каштоўныя прыродныя тэрыторыі і выпрацаваць правілы, якія дапамогуць захаваць біяразнастайнасць у Карпацкім лесе. А 18-й гадзіне эколагі і грамадскія актывісты збяруцца на Вавэлі ля капліцы Жыгімонта і адправяцца на марш пратэсту праз Кракаў. Ён завершыцца ў рэгіянальнай дырэкцыі дзяржаўных лясоў у Кракаве.

ав