Беларуская Служба

Польскі ўрад аб'явіў барацьбу з падатковымі афшорнымі зонамі

30.09.2020 13:13
Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што барацьба з афшорнымі зонамі важная, бо яна ўплывае на дзяржбюджэт.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay

Падчас канферэнцыі, прысвечанай новым вырашэнням, якія падтрымліваюць прадпрымальнікаў, кіраўнік ураду Матэвуш Маравецкі заявіў, што ўрад плануе прадухіліць вывад падаткаў з Польшчы ў падатковы рай за мяжу:

- Таксама краіны Еўразвязу выкарыстоўваюць механізмы з мэтай засвойвання падаткаў у свой бюджэт, належных дадзенай краіне, напрыклад Польшчы. Каб змагацца з гэтымі несправядлівымі механізмамі, гэтак званай аптымізацыяй, мы ўводзім пэўныя рашэнні.

Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што барацьба з афшорнымі зонамі важная, бо яна ўплывае на дзяржбюджэт, а значыць, і на магчымасць укаранення новых формаў падтрымкі прадпрымальнікаў.

- Вялікія льготы для прадпрымальнікаў, то бок магчымасць разлічаць падатак CIT не ад сумы 1 200 тысяч еўра, а 2 мільёнаў еўра абарачэння, у восем разоў павышаная сума для выплаты паўшальнага падатку і гэтак званы эстонскі падатак CIT, то бок нуль падатку для тых, хто інвестуе, да 100 мільёнаў – агулам гэтыя льготы змяншаюць даходы дзяржбюджэту на 6 мільярдаў злотых.

Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што ўрад паслядоўна выконвае абяцанні падтрымкі прадпрымальнікаў, пра якія партыя «Права і справядлівасць» гаварыла падчас выбарчай кампаніі.
яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі