Беларуская Служба

У Варшаве фермеры пратэставалі супраць закону аб гуманным забоі жывёлаў

30.09.2020 14:00
Абураныя фермеры лічаць, што новаўвядзенні спрычыняцца да буйных эканамічных страт і заняпаду сельскай гаспадаркі.
Пратэст фермераў супраць новага законадаўства па жывёлагадоўліPAP/Michał Kamiński

Сёння ў цэнтры Варшавы сабраліся фермеры з усёй Польшчы, каб пратэставаць супраць прынятымі Сеймам зменамі ў заканадаўстве  аб жывёлагадоўлі. Новы пакет законаў уводзіць абвастрэнні звязаныя з гэтак званым гуманным забіваннем жывёлаў. Некаторыя фермеры лічаць, што гэта можа спрычыніцца да заняпаду іх гаспадарак, працягвае адзін з удзельнікаў пратэсту:

-Мы мусім жыць, мусім есці. Адныя працуюць цяжэй, іншыя менш, але ўсе мусяць мець што есці. Мы павінны зараз працаваць, быць дома, на полі, але нашыя дэпутаты не заступіліся за нас. Калі абраныя намі дэпутаты не прадстаўляюць нашых інтарэсаў, мы павінны пазбавіць іх імунітэту.

Новаўвядзенні у Закон аб жывёлагадоўлі перадусім забараняюць забой жывёлаў для вырабу футра, але таксама ўводзіць абмежаванні ў  мясной гадоўлі  быдла, што, па меркаванні арганізацыі, якая аб'ядноўвае пратэстуючых – AGROunia – спрычыняцца да буйных эканамічных страт і заняпаду сельскай гаспадаркі.

onet.pl/аев