Беларуская Служба

Польшча вяртаецца да частковага замарожвання грамадскага жыцця

23.10.2020 13:19
Сярод іншага, установы грамадскага харчавання змогуць прадстаўляць паслугі толькі на вынас.
.
.PAP/EPA/MARTIN DIVISEK

23 кастрычніка прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі на спецыяльнай прэсавай канферэнцыі паведаміў, што з суботы, 24 кастрычніка, уся краіна становіцца чырвонай эпідэмічнай зонай:

-Усе абмежаванні, да якіх прывыклі тыя жыхары, якія жывуць, працуюць, вучацца ў чырвоных зонах, будуць абавязваць на тэрыторыі ўсёй Польшчы.

Таксама ўрад прыняў рашэнне ўвесці дадатковых захады эпідэмічнай бяспекі: усе школьнікі з 4 па 8 клас (10-15 гадоў) пераводзяцца на дыстанцыйнае навучанне; з 8 да 16 гадзін падлеткі могуць выходзіць з дому толькі пад наглядам дарослых; установы грамадскага харчавання могуць прадстаўляць паслугі толькі на вынас; уводзіцца поўная забарона на сходы больш за 5 чалавек, за выключэннем людзей, якія пражываюць разам і сустрэчаў у прафесійных мэтах; будуць зачыненыя санаторыі пасля завяршэння бягучых заездаў. Дадзеныя абмежаванні будуць дзейнічаць на працягу бліжэйшых 2 тыдняў з магчымасцю падаўжэння ў будучыні.

Прэм’ер Маравецкі асобна звярнуўся да людзе старэйшых за 70 гадоў з заклікам не пакідаць жытла.

IAR/эж