Беларуская Служба

У сувязі з эпідэміяй улады запускаюць спецыяльную праграму дапамогі пажылым людзям

24.10.2020 13:21
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заклікаў палякаў, якім больш за 70 гадоў, заставацца дома.
-  .
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.PAP/Mateusz Marek

У сувязі з дынамічнай эпідэмічнай сітуацыяй на пажылых людзей у Польшчы распаўсюджваюцца спецыяльныя абмежаванні і рэкамендацыі.

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заклікаў палякаў, якім больш за 70 гадоў, і якія не працуюць, заставацца дома.

Кіраўнік польскага ўраду падкрэсліў, што старэйшыя асобы не застануцца без падтрымкі:

- Мы запускаем праграму салідарнасці „Корпус падтрымкі пажылых людзей”. Мэта праграмы - падтрымка старэйшых людзей, якія не маюць натуральнай, хатняй падтрымкі з боку сям’іі, напрыклад, яны жывуць самі.

Каардынатарам праграмы падтрымкі з'яўляецца Міністэрства па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі. Кіраўнік ведамства Марлена Малёнг(Marlena Maląg) паясніла, што ў рамках праграмы адкрываецца бясплатная гарачая лінія для пажылых людзей.

Патэлефанаваўшы па адпаведны нумары (22 505 1111), пажылыя людзі змогуць звярнуцца па дапамогу ў справах, якія трэба аформіць па-за домам.

- У рамках салідарнасці паміж пакаленнямі ўрад, муніцыпалітэты, цэнтры дапамогі, валанцёры, гарцэры, войскі тэрытарыяльнай абароны будуць рабіць неабходныя пакупкі і пастаўляць іх пажылым людзям да дому.

Таксама будзе запушчаная інтэрнэт-старонка www.wspierajseniora.pl для асобаў, якія хочуць далучыцца да акцыі дапамогі пажылым людзям.

аз