Беларуская Служба

Сёння ноччу стрэлкі гадзіньнікаў будуць пераведзеныя на зімовы час

24.10.2020 16:07
Штогод пераход з летняга на зімовы час адбываецца ў апошнія выходныя кастрычніка амаль у 70 краінах свету.
.    .
Гадзіннік. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Bru-nO/pixabay.com/CC0 Public Domain

Уначы з суботы на нядзелю мы пераходзім на зімовы час. Стрэлкі гадзіннікаў давядзецца перавесці з трэцяй на другую гадзіну.

Змену адчуюць, між іншым, асобы, якія ў гэтым часе будуць падарожнічаць чыгункай. Гаворка ідзе, напрыклад, пра трынаццаць цягнікоў PKP Intercity, у тым ліку, „Беласток - Еленя Гура”, „Гдыня – Закапанэ”, альбо „Пшэмышль – Уроцлаў”.

Паводле прэс-сакратара кампаніі Катажыны Гждук (Katarzyna Grzduk), згаданыя цягнікі будуць мець дадатковы прыпынак на станцыях, да якіх яны даедуць каля 2 гадзін ночы. У далейшае падарожжа яны адправяцца праз гадзіну, каб дабрацца да месца прызначэння ў адпаведнасці з зімовым часам.

Нагадваем, штогод пераход з летняга на зімовы час адбываецца ў апошнія выходныя кастрычніка амаль у 70 краінах свету. Да летняга часу вернемся ў апошнюю нядзелю сакавіка будучага году.

„Двайны” час уведзены дзеля эканоміі энергіі. А вось дактары пратэстуюць супраць гэтага, і прапануюць адмяніць часавы пераход. На іх думку, гэта негатыўна ўплывае на арганізм чалавека, які доўга прывыкае да зменаў.

аз