Беларуская Служба

Сёння – чарговы дзень пратэстаў польскіх жанчын

25.10.2020 17:36
Яны масава выйшлі на вуліцы пасля таго, як Канстытуцыйных суд Польшчы прызнаў, што перарыванне цяжарнасці з-за паталогіі плода пярэчыць Канстытуцыі.
Сёння – чарговы дзень пратэстаў польскіх жанчынPAP/Wojciech Olkuśnik

Сёння – чарговы дзень пратэстаў польскіх жанчын. Яны масава выйшлі на вуліцы пасля таго, як Канстытуцыйных суд Польшчы, які знаходзіцца пад уплывам кансерватыўна-каталіцкай кіруючай партыі «Права і справядлівасць», у аўторак прыняў пастанову адносна абортаў. Суд прызнаў, што перарыванне цяжарнасці з-за паталогіі плода пярэчыць Канстытуцыі.

Згаданую пастанову падтрымлівае Каталіцкі касцёл і палітычныя партыі правага толка.
Сёння польскія жанчыны не толькі зноў выйшлі на пратэсты, але таксама прыйшлі ў касцёлы, дзе выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю, трымаючы адпаведныя плакаты. У шэраг храмаў жанчын не пусцілі, а перад дзвярамі касцёлаў дзяжурылі ксяндзы і манашкі.

вс