Беларуская Служба

Вучні базавых школаў у Польшчы пераходзяць на дыстанцыйнае навучанне

26.10.2020 08:01
На дадзены момант дыстанцыйнае навучанне павінна дзейнічаць да 8 лістапада.
Здымак мае ілюстрацыйны характарTaken/pixabay.com/CC0 Public Domain

З сённяшняга дня вучні 4-8 класаў базавых школаў па ўсяе Польшчы пераходзяць на дыстанцыйнае навучанне. Вучні з 1-3 класаў будуць працягваць традыцыйнае навучанне ў школах. Дзіцячыя сады і яслі працуюць без змен.

Нагадваем, з суботы ў Польшчы дзейнічаюць новыя абмежаванні, звязаныя з барацьбой з распаўсюджваннем каранавіруса. Паводле іх, уся краіна становіцца чырвонай эпідэмічнай зонай.

Новыя правілы распаўсюджваюцца і на школы. У прыватнасці, вучні 4-8 класаў базавых школаў, устаноў бесперапыннай адукацыі і цэнтраў прафесійнага навучання пераходзяць на дыстанцыйнае навучанне.

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі паясніў, што згаданае рашэнне ўведзенае з мэтай абмежавання сацыяльных кантактаў і змяншэння руху ў грамадскім транспарце.

 З 8.00 да 16.00 гадзіны падлеткі могуць выходзіць з дому толькі пад наглядам дарослых. Гэтае правіла не дзейнічае па дарозе ў школу і назад.

На дадзены момант дыстанцыйнае навучанне павінна дзейнічаць да 8 лістапада.

аз