X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Кіроўная партыя: Форма ўчарашніх пратэстаў жанчын у Польшчы непрымальная

26.10.2020 10:07
Знішчэнне фасадаў святыняў, абраза вернікаў і святароў - доказ „найвялікшага дзікунства”, лічыць кіраўнік выканаўчага камітэта ПіС.
       .
Пратэсты пасля рашэння Канстытуцыйнага суда па справе абортаў. PAP/Piotr Nowak

Кіраўнік Выканаўчага камітэта кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” Кшыштаф Сабалеўскі (Krzysztof Sobolewski) заявіў, што нядзельныя пратэсты праціўнікаў рашэння Канстытуцыйнага суда аб абортах мелі непрымальную форму.

Ён падкрэсліў, што знішчэнне фасадаў святыняў, абраза вернікаў і святароў парушаюць аўтарытэт святых месцаў і з’яўляюцца доказам „найвялікшага дзікунства”.

Паводле палітыка, акцыі пратэсту ўступілі ў стадыю запалохвання людзей, для якіх хрысціянскія каштоўнасці найважнейшыя:

- Форма пратэстаў ганебная і яна не павінна быць дазволеная. Гэта спроба абнаўлення пратэстаў, якія адбываліся 4 гады таму і 2 гады таму. У сваю чаргу, тое, што адбылося ўчора, гэта недапушчальная сітуацыя, якая патрабуе жорсткага асуджэння.

Асяроддзі, якія выступаюць супраць забароны на аборты, пратэстуюць з чацвярга, калі Канстытуцыйны суд прызнаў, што перарыванне цяжарнасці з-за паталогіі плода пярэчыць Канстытуцыі.
Згаданую пастанову падтрымлівае Каталіцкі касцёл і правыя палітычныя партыі.

Арганізатары ўчорашняй акцыі, якая суправаджалася лозунгам „Гэта вайна!”, не толькі зноў выйшлі на пратэсты, але таксама прыйшлі ў касцёлы, дзе выказалі сваю пазіцыю, трымаючы адпаведныя плакаты.

Удзельнікі пратэстаў заклікалі людзей маніфеставаць у касцёлах, развешваць плакаты альбо маляваць лозунгі на фасадах святыняў.

аз