Беларуская Служба

Каранавірусная інфекцыя працякае ў прэзідэнта Польшчы бессімптомна

26.10.2020 12:05
Кіраўнік польскай дзяржавы і першая лэдзі правядуць бліжэйшыя дні ў ізаляцыі.
   .
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.PAP/Andrzej Lange

Дзяржсакратар у Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Анджэй Дэра(Andrzej Dera) заявіў, што ў прэзідэнта Анджэя Дуды пакуль каранавірусная інфекцыя працякае  бессімптомна.

У сваю чаргу сімптомы COVID-19 паявіліся ў прэс-сакратара прэзідэнта Блажэя Спыхальскага(Błażej Spychalski).

Анджэй Дэра падкрэсліў, што прэзідэнт Анджэй Дуда заразіўся, нягледзячы на захаванне санітарных абмежаванняў:

- Хутчэй за ўсё прэзідэнт заразіўся ад членаў сваёй аховы. Нагадваю, аўтамабіль, гэта месца, дзе чалавек прабывае даўжэйшы час і ў непасрэднай блізкасці ад іншых асобаў. У гэткіх сітуацыях заўсёды існуе рызыка заражэння.  

У суботу раніцай стала вядома, што ў прэзідэнта Анджэя Дуды быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Сам прэзідэнт супакойваў, што адчувае сябе добра і ў яго няма сімптомаў хваробы.

Кіраўнік польскай дзяржавы дадаў, што разам з першай лэдзі бліжэйшыя дні правядзе ў ізаляцыі.

аз