Беларуская Служба

У Польшчы выявілі рэкордную колькасць заражаных каранавірусам

27.10.2020 11:34
За апошнія суткі тэсты пацвердзілі наяўнасць інфекцыі ў 16300 чалавек.
Image by Alexey Hulsov from Pixabay
Image by Alexey Hulsov from Pixabay Pixabay licence

Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што за апошнія суткі ў Польшчы выявілі 16 300 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Гэта рэкордная лічба новых інфекцыяў за суткі з пачатку эпідэміі. Загінулі 132 чалавекі, 117 з іх мелі спадарожныя захворванні. За апошнія суткі было праведзена больш за 66 000 тэстаў на наяўнасць каранавірусу.

Найбольшая колькасць інфекцыяў – 3529 – была пацверджана ў Мазавецкім ваяводстве. 1884 інфекцыяў пацвердзілі тэсты ў Малапольскім ваяводстве, 1577 – у Вялікапольскім. У шасці ваяводствах колькасць выпадкаў перавысіла тысячу. За апошнія суткі выздаравела 3935 чалавек.

Усяго ў Польшчы пацверджана 280 229 заражэнняў каранавірусам. 4615 чалавек загінулі і 119 237 выздаравелі.

ПР/нг