Беларуская Служба

У Польшчы новы эпідэмічны рэкорд – больш за 20 тысяч новых выпадкаў каранвіруса

29.10.2020 11:40
Больш за ўсё новых выпадкаў каранавіруса Sars-Cov-2 выяўлена на поўдні краіны - у Вялікапольшчы.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneterytorialsi.wp.mil.pl

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 20 156 новых выпадках каранавіруса Sars-Cov-2 і гэта самы вялікі паказчык з пачатку эпідэміі. З учорашняга дня памёр 301 пацыент з гэтай хваробай.

Прэсавы сакратар галоўнага санітарнага інспектара Польшчы Ян Бондар падкрэсліў, што сістэма аховы здароўя з'яўляецца працаздольнай, нягледзячы на такі вялікі рост колькасці хворых:

-Рост сапраўды вялікі, аднак сістэма аховы здароўя пакуль спраўляецца з гэтым наплывам. Фіксуюцца значныя праблемы ў працы некаторых санітарна-эпідэмічных станцыях. Праблемы там выкліканы кантролем вялікай колькасці людзей, змешчаных на каранцін.

Больш за ўсё новых выпадкаў каранавіруса Sars-Cov-2 выяўлена на поўдні краіны ў Вялікапольшчы і ў цэнтральным рэгіёне – на Мазоўшы.

IAR/эж