Беларуская Служба

У Польшчы прайшло больш за 400 акцыяў пратэсту супраць абмежавання права на аборт

29.10.2020 12:53
Па падліках паліцыі, ва ўчорашніх дэманстрацыях супраць абмежавання права на аброт прынялі ўдзел каля 430 тысяч чалавек.
Protesty w centrum Warszawy na rondzie De Gaullea
Protesty w centrum Warszawy na rondzie De Gaulle'a PAP/Radek Pietruszka

Учора паліцыя па ўсёй Польшчы зафіксавала каля 410 сходаў і акцыяў. Пратэсты ў пераважнай большасці мелі мірны характар. Прэсавы сакратар начальніка Галоўнага ўпраўлення паліцыі інспектар Мар'юш Цярка паведаміў у эфіры тэлеканала TVP Info, што паліцыя выявіла ўчора каля 500 правапарушэнняў:

-Спачатку маніфестанты нас праганяюць, а потым, калі яны адчуваюць сябе ў небяспецы, у першую чаргу звяртаюцца да нас. Я, ад імя ўсёй паліцыі заяўляю – мы не займае чыйсьці бок, мы будзем ахоўваць і абараняць усіх незалежна ад таго, якія погляды яны прадстаўляюць. Мы, польскія паліцыянты, будзем стаяць на варце парадку і гэта наша асноўнае заданне.

Па падліках паліцыі, ва ўчорашніх дэманстрацыях прынялі ўдзел каля 430 тысяч чалавек. Нагадае, у чацвер, 22 кастрычніка Канстытуцыйны суд Польшчы прызнаў аборты ў выпадку дэфекты развіцця плода незаконнымі. Пасля чаго ў Польшчы выбухнулі акцыі пратэсту супраць гэтага рашэння. Акцыя працягваюцца ўжо тыдзень.

IAR/эж