Беларуская Служба

Польшча выступае супраць еўразвязаўскага бюджэтнага пакета

16.11.2020 13:32
Польшча не падтрымае новага бюджэта ЕС з-за далучаных да яго правілаў, датычных умоваў выплату сродкаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:AlexanderStein/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча не падтрымае бюджэтнага пакета, паведаміў еўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі (Jacek Saryusz-Wolski) ў інтэрв'ю Польскаму радыё.

Нагадваем, сёння рашэнне аб пакеце павінны прыняць паслы краін ЕС падчас сустрэчы ў Бруселі. З усяго бюджэтнага пакета найбольш супярэчлівым пытаннем з'яўляюцца палажэнні, якія ставяць выплату сродкаў з фондаў ЕС у залежнасць ад вяршэнства закона.

Польшча і Венгрыя абвясцілі, што не падтрымаюць гэтай прапановы. Хоць для ейнага прыняцця дастаткова кваліфікаванай большасці, то бюджэт ЕС на 2021-2027 гады павінен атрымаць аднагалосную згоду ўсіх краін.

Яцэк Сарыюш-Вольскі кажа, што альбо Германія, якая цяпер ачольвае працу ЕС, адмовіцца ад гэтых палажэнняў, альбо ўвесь бюджэтны пакет будзе адхілены.

- Прэм’ер пацвердзіў , што Польшча не пагаджаецца на тое, каб выплата сродкаў з еўразьвязаўскіх фондаў была ўзалежненая да прынцыпу гэтак званага вяршэнства закона. Калі Германія, якая зараз старшынствуе ў ЕС, вырашыцьправесці галасаванне па гэтай справе, то Польшча будзе галасаваць супраць, падобным чынам, як Венгрыя. Паводле нас, гэта беспрэцэдэнтнае парушэнне дагавораў і беззаконне.   

На мінулым тыдні прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі папярэдзіў кіраўніцтва ЕС, што Польшча не можа падтрымаць бюджэтнага закона супольнасці з-за далучаных да яго правілаў, датычных умоваў выплату сродкаў.

„Любыя дыскрымінацыйныя механізмы, заснаваныя на адвольных, палітычна матываваных крытэрыях, непрымальныя”, - падкрэсліў кіраўнік польскага ўрада.

Яцэк Сарыюш-Вольскі нагадаў, што вета Польшчы і Венгрыі прымусіць ЕС перайсці на часовы бюджэт. У выніку, выдаткі застануцца на ўзроўні сёлетніх. Для Польшчы - як сцвярджае еўрадэпутат - такое рашэнне было б больш карысным.

аз