Беларуская Служба

Па словах прэм'ер-міністра, палякаў чакае «сто дзён салідарнасці»

21.11.2020 10:29
Вакцына супраць Covid-19 павінна быць даступнай менавіта прыкладна праз сто дзён.
Premier Mateusz Morawiecki
Premier Mateusz Morawieckitwitter.com/PremierRP

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што палякаў чакае «сто дзён салідарнасці». Як ён патлумачыў на прэс-канферэнцыі, вакцына супраць Covid-19 павінна быць даступнай менавіта прыкладна праз сто дзён.

Старшыня Рады міністраў паведаміў, што з наступнай суботы гандлёвыя абʼекты, у тым ліку гандлёвыя цэнтры, змогуць працаваць у адпаведнасці з самым высокім санітарным рэжымам – санітарныя правілы павінны выконвацца ў кожнай краме ці гандлёвым цэнтры. У адваротным выпадку абʼекты будуць зачыненыя. Больш за тое, нядзелі 13 і 20 снежня, будуць гандлёвымі, перад святамі можна будзе зрабіць пакупкі. Цяпер працуюць толькі тыя крамы, якія прадаюць тавары першай неабходнасці.

Матэвуш Маравецкі звярнуўся да жыхароў Польшчы з просьбай абмежаваць паездкі на Каляды.

IAR/нг