Беларуская Служба

Польшча заказала 16 млн. дозаў вакцыны ад каранавіруса

21.11.2020 15:03
Прышчэпкі не будуць абавязковыя, але ўлады заахвочваюць насельніцтва прайсці вакцынацыю.
Pfizer udostępnił nowe informacje dot. szczepionki przeciw koronawirusowi
Pfizer udostępnił nowe informacje dot. szczepionki przeciw koronawirusowiZeljko Lukunic/PIXSELL/Press Association/East News

Польшча заказала каля 16 млн. дозаў адной з прышчэпак ад каранавіруса. Гэта максімальная колькасць, якую можа атрымаць дзяржава ў рамках той лічбы, што была заказана Еўрапейскім Звязам. Чарговыя заказы рыхтуюцца, – адзначыў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.

- На мінулым тыдні я сустрэўся з кіраўніцтвам кампаніяў АstraZeneca і Pfizer. Мы дамовіліся, што як толькі вакцына будзе дапушчана да абарачэння на рынку ЕЗ (Еўрапейскім агенцтвам рэгістрацыі лекавых прэпаратаў), мы адразу заказваем максімальную, згодна лічбе жыхароў, магчымую колькасць дозаў.

Старшыня Рады міністраў паведаміў, што ўрад распрацоўвае план вакцынацыі. Прышчэпкі не будуць абавязковыя, але ўлады заахвочваюць насельніцтва прайсці вакцынацыю.

IAR/нг