Беларуская Служба

У Лодзінскай архідыяцэзіі сабраны 33600 еўра на тэсты на COVID-19 для бяздомных

22.11.2020 12:01
Падчас пандэміі ў прытулках могуць знаходзіцца толькі тыя, у каго адмоўны тэст на COVID-19, а за яго трэба заплаціць.
Каранавірус у Польшчы PAP/Artur Reszko

У Лодзінскай архідыяцэзіі сабраны 150 тысяч злотых (33600 еўра) на тэсты на COVID-19 для бяздомных

Кампанію ініцыяваў Лодзінскіа рхіепіскап Гжэгаж Рысь. Тыдзень таму ён заклікаў сабраць сродкі на аплату аналізаў для бяздомных і бяспечны транспарт да прытулку. На зварот мітрапаліта Лодзі адгукнулася 785 чалавек. Было сабрана 150 тыс. злотых. Арцыбіскуп падзякаваў ім падчас Інтэрнэт-трансляцыі святой Імшы.

Бяздомныя шукаюць магчымасць зімаваць у прытулку. Падчас пандэміі ў прытулках могуць знаходзіцца толькі тыя, у каго адмоўны тэст на COVID-19, а за яго трэба заплаціць.

Дзякуючы сабраным сродкам можна будзе дапамагчы значнай частцы бяздомных.

ав