Беларуская Служба

За апошнія суткі ў Польшчы колькасць выпадкаў каранавірусу найніжэйшая за ўвесь лістапад

22.11.2020 12:33
За апошнія суткі памерлі 330 чалавек.
Каранавірус у Польшчы PAP/Artur Reszko

Лабараторныя даследаванні пацвердзілі заражэнне каранавірусам за апошнія суткі яшчэ ў 18 467 чалавек. Гэта найменшая колькасць з 2 лістапада. Памерлі 330 чалавек. Найбольшая колькасць інфекцый была зафіксавана ў Мазовіі і Вялікапольшчы.

Да гэтага часу найбольшая колькасць выяўленых выпадкаў SARS-CoV-2 была зарэгістравана 7 лістапада – гэта было 27 875. У суботу было зарэгістравана 24 213 выпадкаў, а ў пятніцу – 22 464. У нядзелю – 18 467 – сама мала з 2 лістапада, калі ў 15 578 чалавек быў пацверджаны каранавірус.

З пачатку эпідэміі было інфікавана 861 331 чалавек. Памерла 13618 пацыентаў.

ав