Беларуская Служба

Польшча прыкладам Славаччыны распачне масавае тэставанне на каранавірус

23.11.2020 11:54
Пры Міністэрстве аховы здароўя Польшчы ўжо працуе група экспертаў, якія рыхтуюць метадалогію правядзення масавага тэставання.
ІлюстрацыяPAP/EPA/ALEJANDO GARCIA

На мінулым тыдні міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі паведаміў, што ў Сілезіі, Падкарпацці і Малапольшчы будзе праведзена масавае тэставанне на каранавірус з выкарыстаннем антыгенных тэстаў. Ён падкрэсліў, што ў бліжэйшы час будзе распрацавана лагістычная мадэль гэтага даследавання.

Сёння, у панядзелак 23 лістапада, намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска (Waldemar Kraska) паведаміў, што масавае тэставанне ў Польшчы будзе праводзіцца на прыкладзе Славаччыны:

- Я думаю, што мы пойдзем па шляху Славаччыны. Там былі пратэставаныя 3,8 млн грамадзянаў, гэта рабілася ў тры этапы. Першы быў пілотным этапам, калі былі абраны чатыры рэгіёну, дзе праводзіліся тэсты. Па выніках пілотнага даследавання, тэсты распачаліся ва ўсёй краіне. Праз тыдзень у тых месцах, дзе была найбольшая шчыльнасць заражэнняў, тэсты былі паўтораны.

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска лічыць, што славацкі вопыт быў станоўчым. Цяпер пры Міністэрстве аховы здароўя Польшчы працуе група экспертаў, якія рыхтуюць метадалогію правядзення масавага тэставання, і ў бліжэйшыя дні ведамства паведаміць, як будзе яно будзе праводзіцца. У даследаванні павінны быць выкарыстаны хуткія антыгенныя тэсты на наяўнасць у арганізме каранавіруса Sars-Cov-2, яны даюць вынік на працягу 15 хвілін.

iar/эж